Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклікалі новага лідэра Кубы «пакласьці канец рэпрэсіям»


Мігель Дыяс-Канэль
Мігель Дыяс-Канэль

Злучаныя Штаты заклікалі новага лідэра Кубы Мігеля Дыяс-Канэля «пакласьці канец рэпрэсіям» супраць свайго народа. Такую заяву зрабіла прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Гэзэр Наўэрт.

Паводле яе, у Вашынгтоне расчараваныя тым, што новы кіраўнік Кубы быў зацьверджаны Нацыянальным сходам, а не абраны на выбарах.

У чацьвер новым кіраўніком Кубы і старшынёй Дзяржаўнага савету краіны стаў 57-гадовы Мігель Дыяс-Канэль. За яго вылучэньне ў сераду прагаласавалі чальцы Нацыянальнай асамблеі. Пазьней Мігель Дыяс-Канэль прынёс прысягу кіраўніка Кубы. На гэтай пасадзе ён зьмяніў 86-гадовага Рауля Кастра, які ўзначальваў краіну з 2008 году. Упершыню за паўстагодзьдзя Кубу ўзначаліў ня член сям’і Кастра.

Рауль Кастра, малодшы брат Фідэля Кастра, застанецца кіраўніком Камуністычнай партыі, якая вызначаецца канстытуцыяй як «вышэйшая кіруючая сіла грамадзтва і дзяржавы». У выніку ён пакуль застанецца самым магутным чалавекам на Кубе.

Куба бяз Кастра. Што вядома пра новага прэзыдэнта Кубы Мігеля Дыяса-Канэля

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG