Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дураў: нягледзячы на ​​намаганьні ўладаў РФ, Telegram застаецца даступным


Заснавальнік Telegram Павел Дураў заявіў, што мэсэнджэр працягвае заставацца даступным для расейскіх карыстальнікаў нягледзячы на намаганьні Раскамнагляду яго заблякаваць.

Паводле Дурава, за апошнія 4 дні ўлады Расеі заблякавалі 18 мільёнаў IP-адрасоў, але гэта ніяк не паўплывала на працу Telegram.

Сытуацыю вакол блякаваньня мэсэнджэра Дураў параўнаў зь фільмам «300 спартанцаў». Дзеяньні карыстальнікаў інтэрнэту нагадваюць яму гісторыю пра жыхароў Спарты, якія «змагаліся за абарону свабоды сваіх суайчыньнікаў».

Раскамнагляд спрабуе абмежаваць доступ да Telegram за адмову яго распрацоўнікаў перадаць ФСБ Расеі ключы шыфраваньня ад перапіскі карыстальнікаў. У барацьбе з мэсэнджэрам ведамства блякуе IP-адрасы такіх буйных амэрыканскіх кампаній як Google, Microsoft і Amazon. Ад гэтага ў Расеі пацярпелі сотні онлайн-сэрвісаў і сам Раскамнагляд.

Telegram да гэтага часу працуе. Акрамя гэтага, трафік мэсэнджэра толькі вырас з моманту пачатку блякаваньня. Амэрыканскі саюз абароны грамадзянскіх свабод (ACLU) заклікаў кампаніі Amazon, Google, Microsoft і Apple падтрымаць Telegram і дазволіць яго распрацоўнікам зьмяняць IP-адрасы без абмежаваньняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG