Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Кіргізстану выказаў недавер ураду краіны


Прэм'ер-міністар Кіргізстану Сапар Ісакаў
Прэм'ер-міністар Кіргізстану Сапар Ісакаў

Дэпутаты парлямэнту Кіргізстану выказалі недавер ураду прэм’ера Сапара Ісакава.

На пасяджэньні дэпутаты парлямэнту 101 голасам выказалі вотум недаверу ўраду. Супраць прагаласавалі 5 дэпутатаў.

Раней тры апазыцыйныя фракцыі парлямэнту прызналі нездавальняючай працу ўраду ў мінулым годзе і не ўхвалілі ягонай справаздачы.

Урад Сапара Ісакава працуе з 26 жніўня 2017 году. Ісакаў зьмяніў на пасадзе прэм’ер-міністра Сааранбая Жээнбекава, які ў кастрычніку 2017 году быў выбраны прэзыдэнтам Кіргізстану. За мінулыя паўгода ў складзе кіргіскага Кабінэту міністраў зьмяніліся ўжо тры віцэ-прэм’еры з чатырох.

Згодна з заканадаўствам Кіргізстану, урад фармуе парлямэнт краіны па рэкамэндацыі прэм’ер-міністра, прызначанага кааліцыяй парлямэнцкай большасьці.

У выпадку, калі большасьць заканадаўцаў выкажуць недавер ураду, прэзыдэнт мае права прыняць рашэньне аб адстаўцы ўраду альбо не пагадзіцца з рашэньнем парлямэнту. У выпадку, калі парлямэнт на працягу 3 месяцаў паўторна прыме рашэньне аб выказваньні недаверу ўраду, прэзыдэнт адпраўляе ўрад у адстаўку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG