Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літаратары галасуюць за «Кнігу году 2017»


Распачалося галасаваньне за «Кнігу году» — прэмію, якую ўручаюць самі пісьменьнікі за найлепшую кнігу, напісаную беларусам ці ў Беларусі на любой мове, якой карыстаюцца беларусы. Пра гэта паведамляе Беларускі ПЭН-Цэнтар.

Прэмія прысуджаецца за найлепшую кнігу, выдадзеную ў 2017 годзе. На выбар кнігі-пераможцы можа паўплываць кожны сябар журы, па сутнасьці — любы беларускі літаратар.

Пераможца атрымае прыз памерам 1000 эўра ў рублёвым эквіваленце паводле курсу Нацбанку.

У журы прэміі «Кніга году» можа ўвайсьці любы пісьменьнік альбо перакладчык, які цягам апошніх сямі гадоў выдаў хаця б адну мастацкую або нон-фікшн кнігу. Для таго, каб прагаласаваць, трэба да 5 траўня запоўніць форму на сайце прэміі.

Уручэньне прэміі адбудзецца ў другой палове траўня.

Папярэднія пераможцы:

2015

Альгерд Бахарэвіч. Дзеці Аліндаркі (проза)

Антон Рудак. Верхні горад (паэзія)

Вольга Гапеева. Сумны суп, Людміла Рублеўская. Авантуры студыёзуса Вырвіча (дзіцячая літаратура)

2016

Андрэй Хадановіч. Нататкі таткі

2017

Наста Кудасава. Маё невымаўля

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG