Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справа Вайнштэйна, расейскі сьлед ў ЗША і альбом рэпэра Кендрыка Ламара сталі нагодамі для Пулітцэраўскіх прэмій


Кендрык Ламар атрымлівае прэмію «Грэмі» за свой альбом Damn. 28 студзеня 2018 году
Кендрык Ламар атрымлівае прэмію «Грэмі» за свой альбом Damn. 28 студзеня 2018 году

Пулітцэраўскую прэмію за службу грамадзтву атрымалі газэта The New York Times і часопіс New Yorker за расьсьледаваньне абвінавачаньняў у сэксуальных дамаганьнях і нападах супраць галівудзкага прадусара Гарві Вайнштэйна.

Артыкулы пра абвінавачаньні супраць Вайнштэйна, якія той адпрэчваў, прывялі да сэрыі абвінавачаньняў і прызнаньняў у сэксуальных дамаганьнях і гвалце ў Галівудзе, а таксама ў амэрыканскім бізнэсе і палітыцы, натхніўшы кампанію #MeToo, у якой ахвяры сэксуальнага гвалту расказвалі пра свой досьвед.

Гарві Вайнштэйн на кінафэстывалі, 18 красавіка 2015 году.
Гарві Вайнштэйн на кінафэстывалі, 18 красавіка 2015 году.

The New York Times таксама падзялілі з газэтай Washington Post прэмію за рэпартажы на агульнанацыянальныя тэмы — за асьвятленьне ўмяшаньня Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША ў 2016 годзе.

Але бадай самай сэнсацыйнай сярод абвешчаных сёньня больш чым 20 катэгорыяў стала ўзнагарода ў галіне музыкі. Яе атрымаў рэпэр Кендрык Ламар за альбом Damn. Упершыню ад 1943 году, калі была заснаваная такая музычная прэмія, нехта атрымаў яе не за клысычную музыку ці джаз.

***

Свабодны рэп: вынікі 2017 году пад біт і ў рыфме

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG