Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Расейскага Ілана Маска» катавалі, згвалцілі і забілі ў СІЗА, — «Новая газета»


На Адміралцейскай вэрфі ў Санкт-Пецярбургу
На Адміралцейскай вэрфі ў Санкт-Пецярбургу

Фігуранта справы аб крадзяжах у Мінабароны Расеі Валерыя Пшанічнага катавалі, згвалцілі і забілі, а потым спрабавалі выдаць гэта за самагубства. Як піша расейскае выданьне «Новая газета», спэцыялісты бюро судова-мэдычнай экспэртызы ў Санкт-Пецярбургу зрабілі адназначную выснову, выключыўшы вэрсію пра суіцыд.

Паводле дадзеных выданьня, інжынэр Валерый Пшанічны памёр 5 лютага, пасьля сьледчых дзеяньняў. У той дзень канваір пецярбургскага СІЗА № 4 знайшоў яго павешаным на шнурку ад капюшона даўжынёй 40 сантымэтраў. Супрацоўнікі ізалятара выдалі тое, што здарылася за самагубства.

Як піша «Новая газета», судовыя мэдыкі выявілі, што перад сьмерцю Пшанічнага гвалтавалі. У яго ў роце выяўленыя сьляды электратраўмы, нанесенай шнуром ад кіпяцільніка. На целе — рэзаныя і колатыя раны. Зламаны хрыбетнік. Прычынай сьмерці экспэрты называюць тупую траўму шыі і асфіксію. Вэрсія такая: Пшанічнага задушылі шнурком ад яго ж капюшона.

Перад гібельлю Пшанічны пасьпеў перадаць жонцы запіскі, у якіх тройчы прасіў: «Нікому нічога не плаці».

Загінулы праходзіў абвінавачаным у крымінальнай справе аб крадзяжы грошай пры будаўніцтве падводнай лодкі «Варшавянка» для Міністэрства абароны Расеі. Ён быў уладальнікам кампаніі «Навіта Про», якая распрацоўвала трохмерную кампутарную мадэль лодкі. У 2016 годзе прадпрымальнік западозрыў свайго партнэра і дырэктара Андрэя Пятрова ў шматмільённых крадзяжах грошай з рахункаў фірмы і дамогся, каб распачалі крымінальную справу. Знаходзячыся пад вартай, Пятроў даў паказаньні супраць Пшанічнага і супрацоўніка Адміралцейскіх вэрфяў Глеба Ямельчанкава, абвінаваціўшы іх у наўмысным завышэньні кошту замовы. Новыя фігуранты былі затрыманыя і арыштаваныя, а праз тры тыдні адзін з іх загінуў.

Сябры і калегі называлі інжынэра Пшанічнага «расейскім Іланам Маскам». Паводле «Новай газэты», якая спасылаецца на расейскіх экспэртаў, лодка, над якой ён працаваў, магла даць новыя магчымасьці і ў суднабудаваньні, і ў працы нафтавых і газавых кампаній.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG