Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі аэрапорт прызнаны адным з самых пунктуальных у Эўропе


Менскі аэрапорт, 2016 год.

Нацыянальны аэрапорт Менск у сакавіку стаў другім у Эўропе па рэгулярнасьці і пунктуальнасьці палётаў, паведамляе прэс-служба аэрапорта.

Як адзначаецца ў паведамленьні, такую пазыцыю ў рэйтынгу «Менск» заняў у рэйтынгу за сакавік 2018 года дасьледчай кампаніі OAG, якая зьяўляецца адной з найбольш вядомых статыстычных кампаній у галіне авіяпералётаў.

Паводле дадзеных за сакавік бягучага года, аэрапорт Менска заняў пятае месца на міжнародным узроўні і другое месца на рэгіянальным узроўні (Эўропа) пасьля аэрапорта Саарбрюкэн (Нямеччына).

Сакавіцкі рэйтынг будзе апублікаваны на афіцыйным сайце кампаніі празь некалькі дзён. Пакуль жа можна паглядзець вынікі за перадапошнія месяцы. У лютым у міжнародным рэйтынгу галоўны беларускі аэрапорт заняў 11 месца, а ў эўрапейскім — чацьвертаё з дакладнасьцю вылетаў 95,0% і 0,4% адмены вылетаў.

У топ-3 увайшлі аэрапорты Калёнье (95,0%), Кардыфа (97,7%) і Саарбрукэна (98,0%). На апошніх месцах рэйтынгу апынуліся кіеўскі «Барыспаль» (43,5%) і маскоўскае «Унукава» (43,2%). Завяршыў рэйтынг аэрапорт Туніса. Усяго 31% вылетаў у належны час.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG