Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сацыёлягі распавялі, колькі расейцаў гатовыя выходзіць на акцыі пратэсту


86% расейцаў ня хочуць удзельнічаць у пратэстных акцыях у абарону сваіх сацыяльных правоў.

Усяго на мітынгі гатовыя выйсьці толькі 8% рэспандэнтаў, вынікае з апытаньня «Лявада-цэнтра». У лютым 2010 года такіх было 20%.

75% апытаных лічаць пратэсты ў сувязі з падзеньнем ўзроўню жыцьця малаверагодным. 17% мяркуюць, што падобныя акцыі магчымыя. У сьнежні 2017 года гэты паказчык складаў 70% і 23% адпаведна.

У пратэстных акцыях з палітычнымі патрабаваньнямі адмовіліся ўдзельнічаць 88% апытаных. У іх гатовыя прыняць удзел толькі 6% рэспандэнтаў, а цалкам магчымымі лічаць 12%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG