Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі гарыць кірмаш плошчай 3 200 квадратных мэтраў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

«Зялёны кірмаш» загарэўся ў Нальчыку (Кабардына-Балкарыя). Першапачаткова плошча пажару мела 600 квадратных мэтраў.

Расейскія СМІ паведамляюць, што пажар на кірмашы ўдалося лякалізаваць на плошчы 3, 2 тысячы квадратных мэтраў. Крыніца інфармацыі – прэс-служба Паўднёвага рэгіянальнага цэнтра МНС.

Сьцвярджаецца пра адсутнасьць пацярпелых.

Інфармацыя пра пачатак пажару на «Зялёным кірмашы» паступіла ў 6.14 мясцовага часу. Першапачаткова агнём быў ахоплены адзін павільён, потым загарэўся другі. Пажару быў нададзены трэці ранг, задзейнічана 75 пажарных і 13 адзінак тэхнікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG