Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На прэзыдэнцкіх выбарах у Чарнагорыі перамагае сацыяліст


Міла Джуканавіч пасьля галасаваньня ў Падгорыцы
Міла Джуканавіч пасьля галасаваньня ў Падгорыцы

На прэзыдэнцкіх выбарах у Чарнагорыі перамагае лідэр кіроўнай Дэмакратычнай партыі сацыялістаў і шматгадовы лідэр краіны Міла Джуканавіч. Па папярэдніх дадзеных, ён набірае 55,1 адсотка галасоў.

Яго асноўны сапернік Младэн Баяніч, які выступае з праэўрапейскіх пазыцыяў і абвінавачвае Джукановіча ў спробе ўвесьці ў краіне дыктатуру, атрымлівае 35 адсоткаў. Баяніч карыстаецца падтрымкай некалькіх апазыцыйных партыяў, у тым ліку прарасейскага «Дэмакратычнага фронту».

Усяго за пасаду кіраўніка дзяржавы змагаліся сем кандыдатаў. Адна з асаблівасьцяў цяперашніх выбараў у тым, што ўпершыню на прэзыдэнцкую пасаду прэтэндавала жанчына. Гэта Драгіня Вуксанавіч, якую вылучыла апазыцыйная Сацыял-дэмакратычная партыя.

Драгіня Вуксанавіч
Драгіня Вуксанавіч

На самым фінішы прэзыдэнцкай гонкі Міла Джуканавіч выказаў гатоўнасьць будаваць добрыя адносіны ня толькі з партнэрамі ў Эўразьвязк і NATO, але і з Расеяй.

Адносіны паміж Расеяй і Чарнагорыяй апынуліся ў крызісе ў мінулым годзе на фоне заканчэньня інтэграцыі Чарнагорыі ў NATO. Чарнагорскія ўлады абвінавацілі расейскія структуры ў дачыненьні да спробы дзяржаўнага перавароту, які меркавалася ўчыніць адразу пасьля парлямэнцкіх выбараў 16 кастрычніка 2016 года. Тады 20 чалавек былі арыштаваныя па падазрэньні ў падрыхтоўцы нападаў на дзяржаўныя ўстановы і змове з мэтай забойства Джуканавіча. У Чарнагорыі працягваецца судовы працэс па гэтай справе.

Дзейсны прэзыдэнт Чарнагорыі Філіп Вуянавіч пажадаў свайму пераемніку скончыць працэс інтэграцыі ў Эўрапейскі зьвяз, павялічыць інвэстыцыі, стварыць новыя працоўныя месцы, а таксама павысіць узровень заробкаў і пэнсіяў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG