Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр знакаміты трэнэр і выкладчык Міхаіл Цэйцін


Міхаіл Цэйцін
Міхаіл Цэйцін

На 98-м годзе жыцьця памёр Міхаіл Цэйцін, майстар спорту па акрабатыцы, заслужаным трэнэрам СССР і Рэспублікі Беларусь, судзьдзя міжнароднай катэгорыі.

Цэйцін ваяваў падчас Другой ўсясьветнай вайны, ад 1947 году выкладаў у Інстытуце фізкультуры (цяпер — Беларускі дзяржаўны унівэрсытэт фізычнай культуры).

Як паведамляюць на сайце Міністэрства спорту і турызму, Цэйцін быў аўтарам мэтодыкі ўмацаваньня вэстыбулярнага апарату для касманаўтаў, працаваў з футбалістамі менскага «Дынама», у тым ліку ў іх «залаты» сэзон 1982 году.

Да апошняга дня ён выкладаў на катэдры гімнастыкі Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту фізычнай культуры.

Разьвітаньне зь Міхаілам Цэйціным адбудзецца 16 красавіка ў рытуальнай зале крэматорыю Паўночных могілак. Пачатак у 14.00.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG