Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Мілаш Форман — рэжысэр фільма «Палёт над гняздом зязюлі»


Мілаш Форман

На 87 годзе жыцьця памёр чэскі і амэрыканскі рэжысэр Мілаш Форман, перадае Reuters.

Мілаш Форман памёр у ЗША 13 красавіка, кінарэжысёру было 86 гадоў. Яго жонка распавяла чэскаму агенцтву ČTK, што Форман памёр у коле сям’і пасьля хваробы. Сьмерць Формана пацьвердзіў яго агент у камэнтары для Hollywood Reporter.

Ён быў ляўрэатам шматлікіх прэстыжных кінэматаграфічных прэмій. Сусьветна вядомы дзякуючы фільмам «Палёт над гняздом зязюлі» (1975), «Баль пажарнікаў» (1967), «Амадэй» (1984), «Рэгтайм» (1981).

За фільмы «Пралятаючы над гняздом зязюлі» і «Амадэй» Мілаш Форман атрымаў два «Оскары» ў намінацыі «Лепшы кінарэжысёр». Таксама атрымаў Гран-пры Канскага кінафэстывалю за фільм «Адрыў» (1971), тройчы быў узнагароджаны «Залатым глобусам».

1985 год. «Оскар» за «Амадэй».
1985 год. «Оскар» за «Амадэй».

Мілаш Форман нарадзіўся ў 1932 годзе ў горадзе Часлаў у Чэхаславаччыне. У кіно пачаў працаваць у канцы 1950-х гадоў, атрымаў вядомасьць пасьля выхаду фільма «Чорны Пётр».

У 1968 годзе, пасьля ўварваньня войскаў краін Варшаўскай дамовы ў Чэхаславаччыну, не вярнуўся з паездкі ў Францыю, дзе вёў здымкі фільма. Пазьней ён зьехаў у ЗША.

Інтэрвію зь Мілашам Форманом, запісанае карэспандэнтам рускай службы Радыё Свабода ў 1997 годзе, слухайце тут.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG