Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі выказалася наконт авіяўдараў па Сырыі


Сырыйцы ў Дамаску пратэстуюць супраць удараў кааліцыі. Фота Reuters

«Рэспубліка Беларусь рашуча асуджае ўдары, нанесеныя па тэрыторыі Сырыйскай Арабскай Рэспублікі 14 красавіка 2018 года, — перадае прэс-служба МЗС. — Тым самым сытуацыя ў Сырыі фактычна ператвараецца ў міждзяржаўны ўзброены канфлікт, што небясьпечна далейшай некантралюемай эскаляцыяй, якая выходзіць за рамкі рэгіёну».

Беларускі МЗС заклікае неадкладна спыніць ваенныя дзеяньні ў рэгіёне і «шукаць шляхі ўрэгуляваньня канфліктаў мірнымі сродкамі за сталом перамоваў».

«Прымяненьне забароненых відаў зброі масавага паражэньня не павінна заставацца без наступстваў. Аднак крокі ў адказ павінны грунтавацца на адназначных і правераных фактах і прытрымлівацца ў строгай адпаведнасьці з нормамі міжнароднага права. Ніводзін з гэтых крытэраў ня быў выкананы тымі, хто сёньня нанёс удар па Сірыі».

МЗС лічыць, што арганізацыя па забароне хімічнай зброі павінна мець магчымасьць тэрмінова праверыць інфармацыю пра ўжываньне хімічнай зброі ў Сырыі і далажыць вынікі расьсьледаваньня Радзе бясьпекі ААН.

«Лічым, што ўсім сябры Рады бясьпекі ААН варта прыкласьці максымальныя намаганьні для выкананьня ўскладзеных на міжнародную супольнасьць задачы па аднаўленьні і падтрыманьне міжнароднага міру і бясьпекі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG