Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп назваў экс-дырэктар ФБР Комі «хлусам» і «балбатуном»


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абрынуўся з рэзкай крытыкай на звольненага ім летась былога дырэктара ФБР Джэймса Комі — пасьля таго як прэса апублікавала ўрыўкі зь яго мэмуараў, якія неўзабаве павінны выйсьці з друку.

У сваёй кнізе Комі, у прыватнасьці, параўноўвае Трампа з «босамі мафіі», называюць прэзыдэнт «эгаманьяком», а таксама сьцьвярджае, што той спрабаваў ўмешвацца ў расьсьледаваньне расейскага ўмяшаньня ў выбары прэзыдэнта ЗША, у тым ліку патрабавалі ад дырэктара ФБР дэзавуяваць так званае «дасье на Трампа», сабранае былым агентам брытанскіх спэцслужбаў Крыстафэрам Стылам.

«Я ганаруся тым, што звольніў Джэймса Комі», — напісаў Трамп ў твітэры ў пятніцу, дадаўшы, што лічыць экс-дырэктара ФБР «балбатуном» і «хлусам», а таксама абвінаваціўшы яго ва ўцечках інфармацыі.

Апанэнты Трампа лічыць, што, звольніўшы Комі, прэзыдэнт ўмяшаўся ў расьсьледаваньне, што недапушчальна. Прыхільнікі ж прэзыдэнта паказваюць, у прыватнасьці, на ролю Комі ў спыненьні расьсьледаваньня супраць Гілары Клінтан ў 2016 годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG