Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Макей трэці раз за няпоўныя два гады сустрэўся з амэрыканскім палітолягам Сокарам


Уладзімер Макей.

Пра сустрэчу міністра замежных спраў Беларусі Ўладзімера Макея з амэрыканскім палітолягам і аналітыкам Уладзімірам Сокарам 13 красавіка паведаміла прэсавая служба зьнешнепалітычнага ведамства.

На сустрэчы абмяркоўваліся стан і пэрспэктывы беларуска-амэрыканскіх дачыненьняў, сытуацыя ў рэгіёне і сьвеце, а таксама пытаньні ўзаемадзеяньня зь міжнароднай аналітычнай супольнасьцю.

6 сакавіка 2017 году ў Менску Макей сустрэўся з Сокарам і абмеркаваў «стан адносінаў паміж Беларусьсю і ЗША, сытуацыю ва ўсходнеэўрапейскім рэгіёне і магчымыя кірункі супрацоўніцтва паміж аналітычнымі супольнасьцямі дзьвюх краін».

Паводле агенцтва БелаПАН, 6 траўня 2016 году Ўладзімір Сокар знаходзіўся ў складзе дэлегацыі прадстаўнікоў аналітычных цэнтраў ЗША, якіх Макей прыняў у Менску.

«Падчас сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя пытаньні беларуска-амэрыканскіх дачыненьняў, пэрспэктывы іх разьвіцьця, а таксама сытуацыя ў эўрапейскім рэгіёне», — адзначалася тады ў паведамленьні прэсавай службы МЗС.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG