Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыню Гомельскага райвыканкаму звольнілі за прагулы


Як стала вядома Радыё Свабода, старшыня Гомельскага райвыканкаму Аляксандар Сітніца вызвалены ад пасады за грубае парушэне службовых абавязкаў (прагулы) згодна з распараджэньнем старшыні Гомельскага аблвыканкаму Ўладзімера Дворніка.

Зь мінулага тыдня Сітніца не зьяўляецца на працоўным месцы. Прычыны невядомыя. З афіцыйнага сайту райвыканкаму зьніклі дадзеныя пра тое, што ён старшыня раённай вэртыкалі.

Акрамя таго, як вакантныя на сайце пазначаныя пасады намесьніка старшыні райвыканкаму і кіраўніка спраў.

Раней некаторыя агенцтвы, у прыватнасьці БелаПАН, паведамлялі, што паводле неафіцыйнай інфармацыі, старшыня Аляксандар Сітніца затрыманы.

На тэлефанаваньне БелаПАН адказала толькі начальнік аддзелу па ідэалягічнай працы, культуры і справах моладзі Аксана Хімакова.

«Я не магу даць вам ніякай інфармацыі, таму што я не валодаю ніякай інфармацыяй», — сказала яна.

На рэпліку пра тое, што Сітніца — яе непасрэдны начальнік, чыноўніца адказала, што аддзел ідэалёгіі разьмяшчаецца ў іншым будынку.

Афіцыйны прадстаўнік упраўленьня Сьледчага камітэту па Гомельскай вобласьці Марыя Крываногава паведаміла, што ў СК крымінальнай справы ў дачыненьні да Сітніцы на дадзены момант няма.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG