Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Кіева з гранатамёта абстралялі будынак, дзе месьціцца «Українська правда»


Ілюстрацыйнае фота. Паліцэйская машына ў Кіеве
Ілюстрацыйнае фота. Паліцэйская машына ў Кіеве

Паліцыя Кіева паведамляе, што ў выніку стрэлу з гранатамёта ў Пячэрскім раёне сталіцы ўначы 13 красавіка пацярпелых няма.

«Здарэньне адбылося каля 2:00 на вуліцы Амеляновіча-Паўленкі... Праваахоўнікі атрымалі паведамленьне пра тое, што людзі чулі гук, падобны на выбух. На выклік накіравалі нарады патрульных, сьледча-апэратыўную групу і выбухатэхнікаў. Пры аглядзе выяўлена, што пашкоджаны будынак, у якім разьмешчаны рэстаран і аддзел продажаў аднаго з забудоўнікаў. Непадалёк ад месца здарэньня, праз дарогу, выявілі адстраляны тубус ад гранатамёта са зьнішчанымі нумарамі. Паліцыянты адпрацавалі прылеглую тэрыторыю і канфіскавалі запіс з відэарэгістратара, на якім зафіксаваны момант стрэлу, а таксама рэшткі выбуховага прыстасаваньня, адправяць на экспэртызу», — гаворыцца ў паведамленьні.

Пасьля правядзеньня першачарговай праверкі сьледчыя вызначацца з прававой кваліфікацыяй падзеі, паведамляе аддзел камунікацыі паліцыі Кіева.

У будынку знаходзіцца некалькі арганізацый, у тым ліку рэдакцыя ўкраінскага інтэрнэт-выданьня «Українська правда» і будаўнічы холдынг «Київміськбуд». Паліцыя па атрыманым з відэарэгістратара запісе спрабуе ўстанавіць асобу, якая страляла з гранатамёту па будынку. Сьледзтва пакуль не агучвае вэрсіі здарэньня.

У рэдакцыі навіннага сайту «Українська правда» да гібелі ў 2016 годзе працаваў буларускі журналіст Павал Шарамет. Кіраўніца сайту Алена Прытула была ягонай грамадзянскай жонкай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG