Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: усясьветны дзень рок-н-ролу


«Кароль рок-н-ролу» Элвіс Прэслі
«Кароль рок-н-ролу» Элвіс Прэслі

Падзеі 13 красавіка ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі​.

Афіша

Прэм'ера музычнага спэктакля «Плошча Якуба Коласа»

Дзяржаўны камэрны хор Беларусі прадстаўляе твор, напісаны да 135-годзьдзя Якуба Коласа, якое адзначалася летась. Сярод стваральнікаў — Ларыса Сімаковіч, Натальля Міхайлава, Сьвятлана Зелянкоўская, Сьвятлана Анікей. Яны называюць свой спэктакль «музычнай мэтафарай сьмерці і ўваскрашэньня, здрады і пакаяньня».

Менск, Беларуская дзяржаўная філярмонія (пр. Незалежнасьці, 50).

Пачатак у 19:00.

Дата дня

Штогод 13 красавіка адзначаецца ўсясьветны дзень рок-н-ролу. Аднак падзея, якая дала нагоду для гэтага сьвята, адбылася на дзень раней. Менавіта 12 красавіка 1954 году Біл Гэйлі запісаў песьню «Rock Around the Clock», якая паклала пачатак новаму музычнаму стылю.

Таксама ў гэты дзень

1943 — прагучала паведамленьне бэрлінскага радыё пра знойдзеныя ў Катынскім лесе масавыя пахаваньні польскіх афіцэраў.

1963 — у Менску адкрытая канцэртная заля Белдзяржфілярмоніі з арганам.

1981 — Янку Брылю далі званьне народнага пісьменьніка.

2010 — часовы ўрад Кіргізстану пазбавіў Курманбека Бакіева недатыкальнасьці.

2011 — Аляксандар Лукашэнка заявіў, што тэракт у менскім мэтро раскрыты за суткі, падазраваных выканаўцаў Уладзіслава Канавалава і Дзьмітрыя Кавалёва затрымалі. У Менску, але не ва ўсёй Беларусі, была абвешчаная жалоба па ахвярах.

Станцыя мэтро «Кастрычніцкая» пасьля выбуху 11 красавіка 2011 году
Станцыя мэтро «Кастрычніцкая» пасьля выбуху 11 красавіка 2011 году

У гэты дзень нарадзіліся

1743 — Томас Джэфэрсан, трэці прэзыдэнт ЗША (1801–1809). Джэфэрсан быў адным з айцоў-заснавальнікаў амэрыканскай дзяржавы і аўтарам Дэклярацыі незалежнасьці ЗША 1776 году.

1871 — Юры Матулевіч, рымска-каталіцкі рэлігійны дзяяч Заходняй Беларусі і Літвы.

1906 — Сэмюэль Бэкет, ірляндзкі драматург, прадстаўнік тэатру абсурду і нобэлеўскі ляўрэат.

У памяці

2015 — Гюнтэр Грас, нямецкі пісьменьнік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG