Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень памяці катастрофы і гераізму эўрапейскага габрэйства


Акцыя памяці ахвяраў Галакосту ў Менску. Менск, 26 студзеня 2017 году

Падзеі 12 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша

Дзень памяці катастрофы і гераізму эўрапейскага габрэйства

Амбасада Ізраілю арганізуе цырымонію, прысьвечаную Дню памяці катастрофы і гераізму эўрапейскага габрэйства і ўзнагароджаньню граматамі і мэдалямі «Праведнікаў народаў сьвету» беларускіх грамадзян, якія ратавалі габрэяў падчас другой сусьветнай вайны.

Месца правядзеньня — Дом літаратара (Менск, вул. Фрунзе, 5). Пачатак у 12:00.

Беларускі тыдзень моды Belarus Fashion Week

Беларускае адзеньне Honar на Belarussian Fashion Week, 2014 год
Беларускае адзеньне Honar на Belarussian Fashion Week, 2014 год

Тыдзень моды ў Беларусі, падчас якога штодня будуць праходзіць індывідуальныя паказы калекцый беларускіх дызайнэраў.

Месца правядзеньня — ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16). Пачатак а 16:00.

Blockchain Fashion Conference

У рамках Belarus Fashion Week таксама адбудзецца Blockchain Fashion Conference — канфэрэнцыя, прысьвечаная інтэграцыі інавацыяў і моды. Канфэрэнцыя будзе цікавая дызайнэрам, блогерам, студэнтам аддзяленьняў моды, спэцыялістам блокчэйну і крыпта энтузіястам. На Blockchain Fashion Conference раскажуць пра тое, чым заўтра будзе жыць сьвет моды, як прымяніць інавацыйныя тэхналёгіі ў рэальным сэктары эканомікі і чаму важна быць «у тэме» ўжо цяпер.

Пачатак канфэрэнцыі ў 15:00

Уваход вольны, па папярэдняй акрэдытацыі. Адрас: Менск, вул. Кастрычніцкая, 16 («ОК16»)

Вечарына памяці Леаніда Маракова

Леанід Маракоў, архіўнае фота
Леанід Маракоў, архіўнае фота

​12 красавіка ў Літаратурным музэі Максіма Багдановіча адбудзецца вечарына памяці Леаніда Маракова, прымеркаваная да 60-годзьдзя з дня нараджэння пісьменьніка.

Удзел у імпрэзе возьмуць старшыня ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» Барыс Пятровіч, літаратар Уладзімер Арлоў, паэт і журналіст Міхась Скобла, дырэктар БДАМЛіМ Ганна Запартыка, намесьнік дырэктара Натальля Гардзіенка, паэт Віктар Шніп.

Адрас: Менск, вуліца М. Багдановіча, 7а. Пачатак — 18.00. Уваход вольны.

Дзень у гісторыі

1926 — у Вільні пачаўся «Працэс 94-х» — суд, арганізаваны польскімі ўладамі над дзеячамі заходнебеларускага нацыянальнага руху.

1961 — Юры Гагарын зьдзейсьніў першы палёт чалавека ў космас на касьмічным караблі «Ўсход».

1995 — у ноч на 12 красавіка на загад Аляксандра Лукашэнкі былі жорстка зьбітыя дэпутаты Вярхоўнага Савету ад апазыцыі Беларускага Народнага Фронту, якія напярэдадні абвясьцілі галадоўку супраць ініцыятывы Лукашэнкі аб правядзеньні рэфэрэндуму па зьмене сымболікі, ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт і эканамічнай інтэграцыі з Расеяй.

Галадоўка дэпутатаў Вярхоўнага Савету 11 красавіка 1995 году
Галадоўка дэпутатаў Вярхоўнага Савету 11 красавіка 1995 году

У гэты дзень нарадзіліся

1541 — Іпаці Пацей, царкоўны і дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, уніяцкі мітрапаліт.

1890 — Янка Нёманскі, беларускі пісьменьнік і грамадзкі дзяяч.

У памяці

1969 — памёр Сяргей Малафееў, лекар і беларускі грамадзка-палітычны дзяяч.

1938 — памёр Фёдар Шаляпін, расейскі опэрны сьпявак.

1945 — памёр Франклін Дэлана Рузвэльт, 32-і прэзыдэнт ЗША.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG