Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Купленыя ў Літве прадукты ня будуць адрозьнівацца ад нямецкіх і францускіх


Эўрапейская камісія ў сераду падтрымала патрабаваньне, вылучанае краінамі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, на забарону падвойнай якасьці прадуктаў харчаваньня, якія рэалізуюцца на рынках краінаў Эўразьвязу.

Згодна з новым распараджэньнем, надалей нельга будзе ў розных краінах ЭЗ прапаноўваць прадукты ў ідэнтычнай упакоўцы, але з розным утрыманьнем пажыўных рэчываў.

З праблемай падвойных стандартаў прадуктаў харчаваньня сутыкаюцца жыхары траціны дзяржаваў ЭЗ.

Праверка дзяржаўнай харчова-вэтэрынарнай службай Літвы вядомых брэндаў прадуктаў харчаваньня, набытых у Літве і Нямеччыне, выявіла, што склад прадуктаў, што рэалізуюцца тут, больш нізкай якасьці.

«Праверка ў лябараторыі 33 відаў прадуктаў харчаваньня зь Літвы і Нямеччыне выявіла, што 23 віды прадуктаў адрозьніваюцца ня толькі паводле складу, але і смаку, колеры і кансыстэнцыі», — гаварылася ў паведамленьні дзяржаўнай харчова-вэтэрынарнай службай Літвы ў верасьні.

Раней прэм’ер-міністры краінаў Вышаградзкай групы (Польшча, Вугоршчына, Чэхія і Славаччына), заклікалі Эўракамісію ўвесьці на ўзроўні ЭЗ агульныя правілы, якія дазволілі б спыніць продаж прадуктаў «падвойнай якасьці».

Прадукты ў ідэнтычных упакоўках, але горшай якасьці, якія пастаўляюцца транснацыянальнымі карпарацыямі, перасякаюць межы Старой Эўропы, а адтуль трапляюць да спажыўцоў ва Ўсходняй Эўропе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG