Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сырыі паранілі трох расейскіх журналістаў, паведаміла Мінабароны Расеі


Аўтобус з расейскімі журналістамі, якія вярталіся з Усходняй Гуты, трапіў пад абстрэл, паведамляе агенцтва «Новости» са спасылкай на Міністэрства абароны Расеі.

«Адзінаццатага красавіка каля 18.20 (маскоўскага часу) аўтобус з расейскімі журналістамі, якія вярталіся пасьля падрыхтоўкі сюжэту пра сытуацыю ва Ўсходняй Гуце (Сырыя) быў абстраляны невядомымі асобамі з стралковай зброі», — гаворыцца ў заяве.

Міністэрства паведаміла, што ў выніку абстрэлу карэспандэнт тэлеканалу НТВ Аляксей Іўлеў, апэратар тэлеканалу «Россия 1» Міхаіл Віткін і апэратар тэлеканалу «Звезда» Ўладзіслаў Дадонаў «атрымалі лёгкія раненьні ног».

«Усім журналістам лекарамі расейскага Цэнтру прымірэньня на месцы была неадкладна аказана ўся неабходная мэдычная дапамога. Пагрозы іх жыцьцю няма», — заявілі ў Мінабароны Расеі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG