Вайсковы самалёт Іл-76 раніцай 11 красавіка ўпаў у Альжыры блізу лётнішча Буфарык, паведамляюць сусьветныя інфармагенцтвы.
Паводле папярэдніх дадзеных, гаворка ідзе пра дзясяткі ці нават больш за 100 ахвяраў.
На месцы катастрофы працуюць надзвычайныя службы. Афіцыйных паведамленьняў пра колькасьць ахвяраў пакуль няма.
Вайсковае лётнишча Буфарык разьмешчана ў паўночнай частцы краіны, недалёка ад Міжземнага мора, на адлегласьці каля 30 кілямэтраў ад сталіцы, гораду Альжыр.
Будзе дапоўнена.