Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ударная група ВМС ЗША на чале з авіяносцам Harry Truman накіроўваецца ў бок Сырыі


Авіяносец Harry Truman
Авіяносец Harry Truman

У аўторак, 10 красавіка, стала вядома, што амэрыканскі авіяносец Harry Truman ў суправаджэньні ракетнага крэйсэра Normandy, ракетных эсьмінцаў Arleigh Burke, Bulkeley, Forrest Sherman і Farragut выходзіць з пункту сталай дысьлякацыі ў штаце Вірджынія ў Міжземнае мора.

Як паведамляе сайт Stars & Stripes са спасылкай на камандаваньне ВМС ЗША, пазьней да гэтай групы, якая накіроўваецца ва ўсходняе Міжземнамор’е да берагоў Сырыі, далучацца эсьмінцы Jason Dunham і The Sullivans.

Чакаецца, што на пэўным этапе да гэтай групы далучыцца і нямецкі фрэгат Hessen.

Раней паведамлялася, што пасьля нарады з нагоды хімічнай атакі ў сырыйскай Думе, якую 9 красавіка правёў у Белым доме прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп з военачальнікамі і кабінэтам бясьпекі, караблі амэрыканскага вайсковага флёту накіраваліся ва ўсходняе Міжземнамор’е.

The Wall Street Journal пісаў пра прысутнасьць ва ўсходнім Міжземнамор’і амэрыканскага ракетнага эсьмінца Donald Cook, які нясе да 60 ракет Tomahawk. Ён знаходзіцца прыкладна ў 100 км на захад ад сырыйскага порту Тартус, дзе разьмешчаная расейская вайсковая база, і неўзабаве да яго можа наблізіцца эсьмінец Porter.

Вядома, што Дональд Трамп абмяркоўваў узьніклую сытуацыю і магчымыя сцэнары дзеяньняў з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Тэрэзай Мэй і прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам. Пасьля гэтага прэзыдэнт ЗША заявіў, што разглядаюцца розныя сцэнары дзеяньняў.

Паведамлялася, што дэмантуюцца пазыцыі сырыйскай 4-й бранятанкавай дывізіі каля Дамаску. Прыведзены ў стан максымальнай гатовасьці службы забесьпячэньня бясьпекі прэзыдэнцкага палацу ў Дамаску і ўсіх сырыйскіх аэрапортаў і аэрадромаў.

На гэтым фоне пашыраюцца чуткі пра экстраную эвакуацыю ў Тэгеран Башара Асада і яго сям'і. Аднак гэтыя чуткі не атрымалі афіцыйнага пацьвярджэньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG