Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларусь, независимость, искренность, честность». Слоўны запас Лукашэнкі зашыфравалі ў ягоным партрэце


Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы зь кіраўнікамі дзяржаўных СМІ

Дзяржаўныя тэлеканалы не паказалі запіс поўнай вэрсіі сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўнікамі і калектывамі Белтэлерадыёкампаніі і афіцыйных СМІ. Паведамлялася, што працоўная нарада доўжылася чатыры гадзіны.

На «Беларусь 1» у рамках выніковай навіннай праграмы быў паказаная толькі паўгадзінны сюжэт, а цягам дня паведамленьні публікавалі агенцтва БелТА і прэзыдэнцкая «Советская Белоруссия».

Пры канцы дыялёгу ўдзячныя журналісты найбуйнейшых дзяржаўных СМІ падарылі Лукашэнку «незвычайны партрэт». Як удакладніў старшыня Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант, палотнічша складаецца «са словаў, якія найчасьцей ужывае кіраўнік дзяржавы».

Па яго падліках, гэта «Беларусь, независимость, искренность, честность».

6 з паловай пытаньняў Свабоды, на якія адказаў Лукашэнка

Прымаючы зборны вобраз, Лукашэнка нагадаў, што дрэнна ставіцца да культу асобы, але такі варыянт ухваліў. І зьдзівіўся: калі пасьпеў столькі нагаварыць?

Зьмены ў Канстытуцыі і ня толькі. Пра што Лукашэнка гаварыў дзяржаўным СМІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG