Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уплывовы дарадца Трампа сыходзіць у адстаўку


Як паведаміў Белы дом, галоўны дарадца прэзыдэнта Дональда Трамп па праблемах унутранай бясьпекі Том Босэрт сыходзіць у адстаўку.

«Прэзыдэнт удзячны Тому за яго адданасьць (справе забесьпячэньня) бясьпекі нашай вялікай краіны. Том кіраваў намаганьнямі Белага дома па абароне краіны ад тэрарыстычных нападаў, умацаваньню нашай кібэрабароны і рэакцыяй на беспрэцэдэнтную чараду прыродных бедзтваў», — заявіла прэс-сакратар Белага дома Сара Хакабі Сандэрс.

Пра прычыну адстаўкі не паведамляецца.

У нядзелю Босэрт заявіў, што ЗША не выключаюць нанясеньня ракетнага ўдару ў адказ на новыя паведамленьні аб хімічнай атацы ў падкантрольным паўстанцам горадзе ў сырыйскім раёне Ўсходняя Гута.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG