Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп: «Жорсткае рашэньне па Сырыі будзе прынята на працягу 24-48 гадзін»


Дым ад выбухаў у горадзе Дума 7 красавіка 2018 году
Дым ад выбухаў у горадзе Дума 7 красавіка 2018 году

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, выступіўшы сёньня ў Белым доме, папярэдзіў, што Вашынгтон высьветліць падрабязнасьці ўчыненага 7 красавіка ў сырыйскім горадзе Дума злачынства супраць мірнага насельніцтва і «пакарае» вінаватых. «Мы прымем рашэньне на працягу 24-48 гадзін», — сказаў Трамп. Аднак на дадатковае пытаньне журналіста прэзыдэнт ЗША адказаў, што рашэньне, магчыма, зьявіцца «да канца гэтага дня».

Агенцтва Reuters паведаміла празь некалькі хвілін пасьля выступленьня Трампа, што Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША зьвярнуўся да Сырыі і Расеі з просьбай адкрыць доступ лекарам і назіральнікам у заблякаваны цяпер раён баявых дзеяньняў на ўсход ад Дамаску.

Сёньня позна ўвечары па менскім часе ў Нью-Ёрку адбудзецца тэрміновае пасяджэньне Рады бясьпекі ААН, дзе абмяркуюць становішча ў Сырыі пасьля хімічнай атакі ў горадзе Дума. Ахвярамі нападу сталі дзесяткі гараджан, многія сотні атрымалі цяжкія атручваньні. Паводле папярэдніх дадзеных, 7 красавіка на жылыя кварталы была скінутая з верталёта ёмістасьць з хлёрам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG