Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прынамсі 17 дзяцей загінулі ў аўтобусе, які зваліўся з дарогі ў гарах Індыі


Прынамсі 17 дзяцей загінулі, калі школьны аўтобус сарваўся з дарогі ў гарах Індыі, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на афіцэраў індыйскай паліцыі.

У аўтобусе было больш за 30 дзяцей. На месцы здарэньня працуюць ратавальнікі, якія знайшлі ўжо 17 загінулых дзяцей.

У Індыі самыя небясьпечныя ў сьвеце дарогі. Паводле ўрадавай статыстыкі, за 2015 год у дарожна-транспартных здарэньнях у Індыі загінулі 150 тысяч чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG