Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскага настаўніка асудзілі за верш «На незалежнасьць Украіны»


Аляксандар Быўшаў
Аляксандар Быўшаў

Расейскага школьнага настаўніка і паэта Аляксандра Быўшава прысудзілі да 330 гадзін абавязковых работаў за публікацыю «УКантакце» верша над назвай «На незалежнасьць Украіны». Такое рашэньне вынес Крамскі раённы суд Арлоўскай вобласьці, паведамляюць «Грани.Ру».

Быўшава прызналі вінаватым па артыкуле пра узбуджэньне нянавісьці або варожасьці. Акрамя абавязковых работаў, яму забаранілі займацца выкладчыцкай дзейнасьцю. Пракурор прасіў для настаўніка два з паловай гады калёніі-пасяленьня.

Як паведамляюць «Грани.Ру», у тэксьце прысуду гаворыцца, што Быўшаў падтрымліваў рэжым, «які склаўся на Украіне пасьля дзяржаўнага перавароту 2014 года». Сам паэт назваў вынесены яму прысуд «беспределом».

Быўшава судзілі ўжо чатыры разы. У дачыненьні да яго пачыналі справы, у прыватнасьці, за вершы «Рускі дух» і «Магутная куча». У 2015 годзе настаўніку прызначылі паўгода папраўчых работаў за верш «Украінскім патрыётам».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG