Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Касьмічны маніторынг дапамог рэзка скараціць колькасьць лясных пажараў у Беларусі


Ілюстрацыйнае фота. Пажар у Магілёве

Прадстаўнік Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Беларусі Дзьмітры Турчын паведаміў, што ў 2017 годзе з космасу зрабілі 1800 здымкаў лясных масіваў. Касьмічны маніторынг экасыстэм дапамог заўважыць і ліквідаваць 53 пажары на раньняй стадыі.

«У прыродных экасыстэмах летась назіралася калясальнае зьніжэньне пажараў — амаль на 62%» — падкрэсьліў Дзьмітры Турчын.

Сёлета Міністэрства лясной гаспадаркі мяркуе пакрыць сыстэмай відэаназіраньня ўсе пажарна-назіральныя вышкі і мачты.

«Такіх вышак у нас цяпер 580. Бязь відэа пакуль кожны пяты назіральны пункт», — паведаміў першы намесьнік міністра лясной гаспадаркі Аляксандар Кулік.

Міністэрства абароны Беларусі перадало сёлета для барацьбы з пажарамі некалькі гусенічных балотаходаў. На сродкі Сусьветнага банку набылі 49 новых пажарных аўтамабіляў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG