Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Кіпру ў Менск экстрадавалі беларуску, якая завэрбавала 19 жанчын для заняткаў прастытуцыяй


7 красавіка ў Менск зь Лярнакі даставілі беларуску, якая знаходзіцца ў вышуку Інтэрполу. Жанчыну 1976 году нараджэньня абвінавачваюць у незаконным працаўладкаваньні грамадзян за мяжой (ч. 3 арт. 187 Крымінальнага кодэксу Беларусі), паведамляе МУС Беларусі.

З канца 2000-га па 2004 год яна разьмяшчала аб’явы пра набор танцорак нібыта на высокааплатную працу ў начных клюбах Кіпру і Швайцарыі, распаўсюджвала візытоўкі, у якіх называла сябе прадстаўніцай шоў-бізнэсу.

«Пры гэтым яна ўтойвала, што ў начных клюбах Кіпру і Швайцарыі занятак прастытуцыяй — асноўны від заробку, а выкананьне танца на сцэне — усяго толькі спосаб прыцягненьня кліентаў і магчымасьць выбару імі ўпадабанай дзяўчыны, — паведамляе МУС Беларусі.

За кожную завэрбаваную „танцорку“ жанчына атрымлівала грошы ад замежных саўдзельнікаў. Такім чынам яна завэрбавала сама меней 19 беларусак.

Падазраваную затрымалі на Кіпры ў жніўні 2015 году. У сакавіку 2018 году было прынятае канчатковае рашэньне аб яе выдачы Беларусі. Увесь гэты час жанчына знаходзілася пад вартай.

Затрыманай пагражае пазбаўленьне волі тэрмінам да 8 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG