Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні судзяць махляра, які падмануў 900 чалавек

абноўлена

Уладзіслаў Шавяленка
Уладзіслаў Шавяленка

Судзяць арганізатара фінансавай піраміды — Уладзіслава Шавяленку.

У Горадзенскім абласным судзе 9 красавіка пачынаецца разгляд крымінальнай справы аб махлярстве, учыненым у асабліва буйным памеры (артыкул 209 КК, частка 4). Падсудны жыхар Мазыра, пад вартай з 29 сьнежня 2016 году.

У 2015-2016 гадах мужчына 1995 году нараджэньня прапаноўваў вялікія прыбыткі ад удзелу ў праекце New Assets Union.

У сярэднім удзельнік піраміды аддаваў у рукі абвінавачанага каля 500 даляраў, спадзеючыся атрымаць выгаду ў 300 адсоткаў.

На гэта спакусіліся больш за 900 чалавек. У выніку махляру ўдалося атрымаць ад іх больш за 760 000 рублёў. Пацярпелыя з многіх гарадоў Беларусі, ёсьць нават з Украіны і Расеі, але большасьць з Гарадзенскай вобласьці, таму Вярхоўны суд перадаў справу для разгляду ў Горадзенскі абласны суд.

Суд мае вырашыць, ці змогуць ахвяры махляра атрымаць свае грошы назад.

Падсудны нідзе не працаваў. Закончыў тры курсы пэдагагічнага інстытуту, а раней школу алімпійскага рэзэрву.

Уладзіслаў Шавяленка быў арганізатарам фінансавай піраміды, ён потым прыцягваў сабе ў дапамогу людзей, але на лаўку падсудных трапіў толькі ён.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG