Фотаздымак мірнай дэманстранткі Аішы Эванс, якая стаіць перад двума паліцыянтамі, якія праз імгненьне арыштуюць яе, ужо ўвайшоў у гісторыю.
Фатограф Джонатон Бэкман, які зрабіў здымак на акцыі пратэсту ў горадзе Батон-Руж, распавёў «Голасу Амэрыкі», як яму ўдалося зрабіць гэты культавы здымак.