Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сацыяльная пякарня ў Менску ўладкуе людзей з мэнтальнай інваліднасьцю. На праект зьбіраюць грошы


У Менску зьбіраюць грошы на міні-пякарню «Добрае печыва». Праект мае на мэце стварыць працоўныя месцы для людзей з мэнтальнай інваліднасьцю.

На краўдфандынгавай пляцоўцы ulej.by пачаўся збор сродкаў на праект «Добрае печыва». Як заяўляюць ініцыятары, міні-пякарня ствараецца для людзей з разумовымі і псыхічнымі адхіленьнямі. Іх будуць навучаць пякарскай справе. Пад наглядам пекара яны будуць самі гатаваць, а потым і дастаўляць печыва на дом ці офіс.

«Гэта праект для бацькоў асаблівых людзей у якіх будзе магчымасьць адпачыць і адчуць, што іх дзеці — частка грамадзтва», — кажа аўтар праекту Дзьмітры Багданаў.

Таксама паведамляецца, што дастаўляць печыва будуць у эка-ўпакоўках — слоіках.

Для запуску праекту зьбіраюць 28 тысячаў рублёў. Гэты грошы пойдуць на арэнду і касмэтычны рамонт памяшканьня, закупку абсталяваньня, афармленьне дакумэнтаў і сэртыфікатаў, а таксама для набыцьця прадуктаў. Краўдфандынгавая кампанія заканчваецца праз два тыдні — 24 красавіка.

«У кожнага трэцяга беларуса ёсьць асаблівы знаёмы, — гаворыцца ў апісаньні праекта. — Частка гэтых людзей адарваныя ад грамадзтва, і мы гэта выправім. Мы дамо ім адчуваньне патрэбнасьці і ўдзелу ў жыцьці».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG