Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вугоршчыне праходзяць выбары ў парлямэнт. Апытаньні прадказваюць перамогу Орбана


Віктар Орбан
Віктар Орбан

Па дадзеных апытаньняў, кіруючая нацыяналістычная партыя ФІДЕС, якую ўзначальвае прэм’ер-міністар Віктар Орбан, можа атрымаць каля 50 працэнтаў галасоў. Такім чынам Орбан забясьпечыць сабе трэці запар 4-гадовы тэрмін на пасадзе прэмʼер-міністра.

54-гадовы Орбан упершыню быў прэмʼер-міністрам у 1998-2002 гадах. У 2010-м вярнуўся да ўлады, ён выступае з антымігранцкіх пазыцый. Зьвяртаючыся да сваіх прыхільнікаў 6 красавіка ён назваў цяперашняе галасаваньне «лёсавызначальным», якое дае вугорцам магчымасьць «вярнуць сабе сваю краіну».

Аналітыкі адзначаюць, што галоўным пытаньнем на гэтых выбарах зьяўляецца тое, ці ўдасца партыі ФІДЕС набраць дастатковую большасьць галасоў, каб атрымаць 2/3 месцаў у парлямэнце: такая перавага дазваляе кіруючай партыі ўносіць зьмены ў Канстытуцыю.

Некалькі гадоў таму Орбан заклікаў ператварыць Вугоршчыну ў «нелібэральную дэмакратыю», назваўшы Расею і Турцыю прыкладамі посьпеху і узорамі для перайманьня. Орбан таксама неаднаразова крытыкаваў амэрыканскага бізнэсмэна і філянтропа вугорскага паходжаньня Джорджа Сораса. Прэмʼер вінаваціць амэрыканца ў тым, што той умешваецца ў вугорскую палітыку і падтрымлівае лібэральную апазыцыю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG