Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вашынгтон абвясьціў «нулявую цярпімасьць» да нелегальных мігрантаў


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў мэмарандум, які прадпісвае спыніць практыку, вядомую пад назвай «злавіў — вызвалі».

Прэзыдэнт загадаў Міністэрству ўнутранай бясьпекі ў каардынацыі зь іншымі агенцтвамі, праз 45 дзён падрыхтаваць справаздачу з апісаньнем усіх захадаў, якія былі зробленыя для выкананьня гэтага распараджэньня.

Трамп таксама загадаў міністру абароны ЗША Джыму Мэцісу падрыхтаваць сьпіс вайсковых аб’ектаў, якія магчыма выкарыстоўваць для ўтрыманьня нелегальных імігрантаў пад вартай.

Да цяперашняга часу імігранты, якія знаходзіліся на тэрыторыі ЗША незаконна, пасьля затрыманьня праваахоўнымі органамі атрымлівалі магчымасьць на свабодзе чакаць разгляду сваёй справы судом.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG