Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Вялікдзень на Данбасе дазволілі спрошчана перасякаць мяжу


На Велікодныя сьвяты для жыхароў населеных пунктаў, разьмешчаных на лініі судакрананьня ў Данбасе, будзе працаваць спрошчаны рэжым перасячэньня лініі разьмежаваньня, паведаміў штаб украінскай вайсковай апэрацыі на Данбасе.

Спрошчаныя працэдуры дзейнічаюць ад 8:00 7 красавіка і працягнуцца 72 гадзіны, адзначылі вайскоўцы.

«Такім чынам, жыхары прыфрантавых паселішчаў могуць у спрошчаным рэжыме перасякаць умоўную лінію разьмежаваньня, каб патрапіць да родных або сваякоў, якія пражываюць на непадкантрольнай Украіне тэрыторыі», — заявілі ў штабе.

На лініі разьмежаваньня дзейнічае толькі адзін КПП у Луганскай вобласьці — «Станіца Луганская», ён зьяўляецца выключна пешаходным. Чатыры аўтамабільныя пункты пропуску працуюць у Данецкай вобласьці — «Маёрск», «Мар’інка», «Наватроіцкае» і «Гнутава».

Ад красавіка 2014 году на частцы Данбасу працягваецца ўзброены канфлікт. Украіна і Захад абвінавачваюць Маскву ў падтрымцы сэпаратыстаў. Расея гэтыя абвінавачваньні абвяргае і заяўляе, што на Данбасе могуць быць толькі расейскія «добраахвотнікі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG