Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самалёт «Белавія» прызямліўся зь няспраўным шасі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паўночна-Заходняя транспартная пракуратура Расеі арганізавала праверку выкананьня заканадаўства аб бясьпецы на паветраным транспарце ў сувязі з няспраўнасьцю самалёту авіякампаніі «Белавія» рэйсу В2-943 Менск — Санкт-Пецярбург.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 7 красавіка 2018 году каля 00:05 пасьля прызямленьня ў аэрапорце «Пулкава» выяўленая няспраўнасьць пярэдняй стойкі шасі дадзенага паветранага судна.

На борце знаходзілася 62 пасажыры. Пацярпелых няма.

У «Пулкава» выяжджаў намесьнік Санкт-пецярбурскага транспартнага пракурора Аляксей Аптоўкін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG