Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 35 гадоў з дня сьмерці Ларысы Геніюш


Ларыса і Ян Геніюшы з сынам Юркам
Ларыса і Ян Геніюшы з сынам Юркам

Падзеі 7 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.​

Дата дня

7 красавіка 1983 году памерла Ларыса Геніюш, беларуская пісьменньіца, дзяячка беларускага адраджэньня.​

Таксама ў гэты дзень

1348 — імпэратар Карл IV заснаваў унівэрсытэт у Празе.

1917 — у Менску адкрыўся Зьезд беларускіх нацыянальных арганізацыяў. 150 дэлегатаў зьезду выпрацавалі праграму беларускага руху. Дэлегаты стварылі Беларускі нацыянальны камітэт на чале з Раманам Скірмунтам, вырашылі заснаваць Беларускі ўнівэрсытэт і перавесьці ўсю пачатковую адукацыю ў Беларусі на беларускую мову.

Раман Скірмунт
Раман Скірмунт

1939 — фашысцкая Італія напала на Альбанію.

1948 — была заснаваная Сусьветная арганізацыя аховы здароўя.

1965 — Уладзімер Караткевіч напісаў першыя радкі раману «Хрыстос прызямліўся ў Гародні».

1969 — сымбалічная дата нараджэньня інтэрнэту: быў апублікаваны пакет дакумэнтаў, якія прапанавалі тэарэтычныя прынцыпы кампутарных сетак.

1994 — пачатак генацыду ў Руандзе — за 100 дзён былі забітыя больш за 900 тысяч чалавек.

2009 — у Малдове адбыліся масавыя беспарадкі, выкліканыя вынікамі парлямэнцкіх выбараў.

2010 — падчас другой рэвалюцыі ў Кіргізстане быў адхілены ад улады прэзыдэнт Курманбек Бакіеў, які потым знайшоў прытулак у Беларусі.

У гэты дзень нарадзіліся

1889 — Габрыела Містраль, Нобэлеўскі ляўрэат па літаратуры.

1914 — Кірыла Мазураў, савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч, першы сакратар ЦК КПБ у 1956-65 гадах.

1947 — Валер Славук, беларускі мастак.

У памяці

1614 — памёр Эль Грэка, гішпанскі мастак.

1973 — памёр Язэп Дыла, беларускі пісьменьнік і культурны дзяяч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG