Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы лідэр Каталёніі выйшаў на волю


Былы лідэр Каталёніі Карлэс Пудждэмон у пятніцу пакінуў турму ў нямецкай зямлі Шлезьвіг-Гальштэйн – пасьля таго, як суд пагадзіўся адпусьціць яго пад заклад на час разгляду запыту Гішпаніі пра яго экстрадыцыю.

Раніцай у пятніцу за Пудждэмона ўнесьлі заклад у 75 тысяч эўраў.

Напярэдадні суд у Нямеччыне пастанавіў, што Пуджэмон ня можа быць экстрадаваны ў Гішпанію па асноўным абвінавачваньні – у арганізацыі бунту. Гішпанскія ўлады таксама абвінавачваюць палітыка ў крадзяжы дзяржаўных сродкаў – пытаньне аб экстрадыцыі па гэтай справе суд разгледзіць пазьней.

25 сакавіка Пудждэмона затрымалі ў Нямеччыне, пасьля перасячэньня мяжы з Даніяй. У лістападзе летась Вярхоўны суд Гішпаніі абвясьціў яго ў міжнародны вышук. У Каталёніі прайшлі масавыя пратэсты супраць затрыманьня Пудждэмона.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG