Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Twitter заблякаваў 1,2 мільёна акаўнтаў з 2015 году за «прапаганду тэрарызму»


Twitter заяўляе, што з 2015 да канца 2017 году заблякаваў 1,21 мільёна акаўнтаў за «прапаганду тэрарызму».

Такім чынам, сьцьвярджаюць у кампаніі, яны зрабілі сацыяльную сетку «непажаданым месцам» для гвалтоўнага зьместу.

«Мы працягваем бачыць станоўчы, значны ўплыў шматгадовай напружанай працы, якая робіць наш сайт непажаданым месцам для тых, хто імкнецца спрыяць тэрарызму, у выніку чаго гэты від дзейнасьці ўсё больш аддаляецца ад Twitter», — гаворыцца ў заяве 5 красавіка.

У сваім апошнім «дакладзе аб празрыстасьці» Twitter заявіў, што ў другой палове 2017 году «за парушэньні, зьвязаныя з прапагандай тэрарызму», заблякаваў 274 460 акаўнтаў, што на 8,4% менш за папярэдні справаздачны пэрыяд.

У Twitter заявілі, што 74 адсоткі акаўнтаў былі заблякаваныя «да першага твіту».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG