Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жан-Мары Лё Пэн уступіў у партыю, якую называюць нэафашысцкай


Жан-Мары Лё Пэн
Жан-Мары Лё Пэн

Выключаны з францускай ультраправай партыі «Нацыянальны фронт» Жан-Мары Лё Пэн уступіў у эўрапейскі «Альянс за мір і свабоду» — партыю, якую палітолягі называюць нэафашысцкай.

У «Альянс за мір і свабоду» ўваходзяць шэраг праварадыкальных і нацыяналістычных рухаў. Сярод іх, паводле дадзеных Міжнароднага францускага радыё, — нэанацысцкая Нацыянал-дэмакратычная партыя Нямеччыны, італьянская ўльтраправая партыя «Новая сіла» і чэская праварадыкальная партыя «Рабочая партыя сацыяльнай справядлівасьці».

Жану-Мары Лё Пэну 89 гадоў. Разам з аднадумцамі ён заснаваў «Нацыянальны фронт» ў 1972 годзе. З-за рэзкіх выказваньняў у 2015 годзе Жана-Мары Лё Пэна выключылі з «Нацыянальнага фронту». Цяпер партыю ўзначальвае яго дачка — Марын Лё Пэн. У 2017 годзе яна ўдзельнічала ў прэзыдэнцкіх выбарах і прайграла ў другім туры Эманюэлю Макрону, атрымаўшы 34 адсоткі галасоў выбарнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG