Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На кіраўніка беларускага партнэра Uber завялі крымінальную справу. Ён пад вартай


Упраўленьне Сьледчага камітэту па Менску 5 красавіка занялося крымінальнай справай супраць кіраўніка беларускага партнэра Uber — закрытага акцыянэрнага таварыства «КВТ-імпарт», паведаміла ў сваім фэйсбуку афіцыйная прадстаўніца СК Марына Дранькова.

Кіраўніка кампаніі ўзялі пад варту. Яго падазраюць ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў (артыкул 243.2), што пагражае пазбаўленьнем волі да 7 гадоў.

Крымінальную справу пачало Ўпраўленьне дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю 27 сакавіка, 5 красавіка справу перадалі ў Сьледчы камітэт. Тэлефоны, пазначаныя на сайце кампаніі, недасяжныя.

Кіроўцы, якія працавалі з гэтай фірмай, распавялі tut.by, што яшчэ зь мінулага тыдня ня могуць зьвязацца з кіраўніцтвам і атрымаць зарплату.

Кампанія «КВТ-імпарт» — партнэр амэрыканскай транспартнай кампаніі Uber у Беларусі, яна займаецца наборам кіроўцаў для аднайменнага таксі. Да праваахоўнікаў зьвярнуліся некалькі кіроўцаў, якія супрацоўнічаюць з Uber праз «КВТ-імпарт», піша БЕЛТА. Паводле іхніх словаў, каля 150 чалавек ня могуць атрымаць заробак за мінулы месяц.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG