Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Школы абавязалі накіраваць настаўнікаў на велікоднае набажэнства з удзелам Лукашэнкі


Xрам-помнік у гонар Усіх Сьвятых у Менску
Xрам-помнік у гонар Усіх Сьвятых у Менску

Упраўленьне адукацыі Цэнтральнага раёну Менску разаслала па школах і гімназіях разнарадку на велікодную багаслужбу 8 красавіка ў менскім храме Ўсіх Сьвятых.

Згодна зь ёй кожная навучальная ўстанова павінна прадставіць «двух жадаючых» для прысутнасьці на набажэнстве «з удзелам галавы дзяржавы».

Гімназіі і школы, у якія патэлефанаваў карэспандэнт Свабоды, ужо накіравалі сьпісы настаўнікаў.

Загадчыца сэктару выхаваўчай, сацыяльнай і ідэалягічнай працы ўпраўленьня адукацыі Цэнтральнага раёну Менску Галіна Сьмірнова сказала, што такі загад даў аддзел ідэалёгіі адміністрацыі раёну.

«Нам патэлефанавалі і сказалі, што трэба даць прозьвішчы людзей, якія будуць браць удзел у гэтым мерапрыемстве. Патрэбных людзей ужо знайшлі, гэта 30 чалавек», — сказала яна Свабодзе.

Што настаўнікі будуць рабіць на мерапрыемстве, ні ў навучальных установах, ні ў аддзеле ідэалёгіі адміністрацыі Цэнтральнага раёну не сказалі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG