Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газэта Nikkei: КНДР гатовая вярнуцца да шасьцібаковых перамоваў


Кім Чэн Ын на экране тэлевізара ў Токіё
Кім Чэн Ын на экране тэлевізара ў Токіё

Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын сказаў кітайскаму прэзыдэнту Сі Цзіньпіну на перамовах у Пэкіне на мінулым тыдні, што гатовы вярнуцца да шасьцібаковых перамоваў аб ядзернай праграме і ракетных выпрабаваньнях. Пра гэта паведамляе японская газэта Nikkei ў чацьвер.

Цытуючы некалькі крыніц, зьвязаных з Кітаем і Паўночнай Карэяй, газэта сьцьвярджае, што паводле дакумэнтаў, апублікаваных пасьля сустрэчы Кіма і Сі, кіраўнік КНДР выказаў гатовасьць аднавіць шасьцібаковыя перамовы, якія апошні раз праводзіліся ў 2009 годзе.

Тады Паўночная Карэя заявіла аб заканчэньні перамоваў, абвінаваціўшы ў іх правале агрэсіўнасьць ЗША. Удзельнікамі перамоваў былі дзьве Карэі, ЗША, Расея, Японія і Кітай, які прымаў удзельнікаў.

Крыніцы паведамілі, што Кім можа выказаць сваю гатовасьць аднавіць перамовы з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам на саміце, які мае адбыцца ў траўні. Аднак застаецца незразумелым ці сапраўды адновяцца перамовы.

Кітай традыцыйна быў сакрэтным найбліжэйшым саюзьнікам Паўночнай Карэі, хоць сувязі былі азмрочаныя імкненьнем Кім Чэн Ына да валоданьня ядзернай зброяй і ракетамі.

На папярэдніх перамовах Паўночная Карэя заявіла, што можа разгледзець пытаньне аб адмове ад свайго ядзернага арсэналу, калі Злучаныя Штаты выведуць свае войскі з Паўднёвай Карэі і здымуць свой так званы ядзерны парасон стрымліваньня з Паўднёвай Карэі і Японіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG