Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Літва гатова ўзяць на сябе ролю лідэра». У Коўне створаць рэгіянальны цэнтар кібэрбясьпекі


Europe map with Lithuania flag ©Shutterstock

Літва вядзе перамовы з ЗША аб стварэньні Рэгіянальнага цэнтра кібэрнэтычнай бясьпекі ў Коўне, пацьвердзілі прадстаўнікі ўладаў Літвы.

Цяпер чакаецца адказ Пэнтагону наконт сумеснай працы ў новым вайсковым комплексе. Дарадца прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайце Нэрыюс Аляксеюнас, які знаходзіцца зь візытам у Вашынгтоне сказаў, што Літва гатова ўзяць на сябе ролю лідэра ў пытаньнях кібэрбясьпекі як у Эўразьвязе, так і ў супрацоўніцтве з ЗША.

Віцэ-міністар абароны Эўдзінас Кярза сказаў, што цэнтар мог бы ствараць сродкі кібэрбясьпекі, праводзіць навуковыя дасьледаваньні, навучаньне. Паводле яго слоў, адказ Пэнтагону на прапановы літоўскага боку чакаецца летам.

Як сьцьвярджаюць выведныя службы Літвы, большая частка выяўленай у Літве ў 2017 годзе варожай дзейнасьці ў кібэрпрасторы была зьвязана з Расеяй.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG