Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самалёт ВПС ЗША пацярпеў аварыю ў Нэвадзе. Пілёт загінуў


Самалёт Air Force F-16, ілюстрацыйнае фота

Самалёт Вайскова-паветраных сіл ЗША Air Force F-16 у сераду 4 красавіка пацярпеў аварыю на вайскова-паветранай базе Нэліс, штат Нэвада. За апошнія два дні гэта трэцяя аварыя, у якую трапляюць лятальныя апараты Ўзброеных сіл ЗША, паведамляе Reuters.

Аварыя адбылася 4 красавіка падчас выкананьня плянавага навучальнага заданьня. Пілёт загінуў. Пачалося расьсьледаваньне прычынаў аварыі.

Раней, 3 красавіка, верталёт Корпусу марской пяхоты ЗША CH-53E Super Stallion пацярпеў аварыю падчас вучэньняў у паўднёвай Каліфорніі. Усе чацьвёра чальцоў экіпажу загінулі ў катастрофе.

У той жа дзень самалёт ВПС ЗША разьбіўся пры ўзьлёце ў аэрапорце ў Джыбуці, краіне ва Ўсходняй Афрыцы. Пілёт катапультаваўся і атрымаў мэдыцынскую дапамогу, цяпер ягоны стан ацэньваецца як стабільны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG