Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справа пра згвалтаваньне можа запаволіць экстрадыцыю беларусаў з Тайлянду, — «Новости»


Насьця Рыбка (Анастасія Вашукевіч) падчас перавозкі ў турму. Тайлянд, 28.02.2018
Насьця Рыбка (Анастасія Вашукевіч) падчас перавозкі ў турму. Тайлянд, 28.02.2018

Паліцыя ў тайскім горадзе Патая прыняла заяву, якая можа ўскладніць экстрадыцыю з Тайлянду грамадзянкі Беларусі Анастасіі Вашукевіч (вядомай як Насьця Рыбка), выхадца зь Беларусі Аляксандра Кірылава (Алекса Лэсьлі) і яшчэ шасьці чалавек, арыштаваных за правядзеньне нелегальнага «сэкс-трэнінгу». Пра гэта паведаміла расейскае агенцтва «Новости» са спасылкай на крыніцу ў гарадзкім аддзеле крымінальнай паліцыі.

Паводле крыніцы, новая заява тычыцца згвалтаваньня і арганізацыі прастытуцыі. Акрамя таго, аднаго з арыштаваных, якога павінны былі дэпартаваць яшчэ 5 сакавіка, іміграцыйная паліцыя нібыта перадала крымінальнай паліцыі.

«Як я зразумеў, асноўныя абвінавачваньні ў заяве вылучаны супраць аднаго з арыштаваных за "сэкс-трэнінг", а астатнія абвінавачваюцца як саўдзельнікі», — цытуюць «Новости» сваю крыніцу ў паліцыі.

Акрамя таго, агенцтва паведамляе, што іміграцыйныя ўлады зьбіраліся 5 красавіка дэпартаваць грамадзяніна Беларусі Ігара Кучаравенку, якога тыдзень таму прысудзілі да трох месяцаў турмы ўмоўна і штрафу 100 даляраў за незаконную прадпрымальніцкую і працоўную дзейнасьць. Да рашэньня суду ён і яшчэ двое абвінавачаных расейцаў заставаліся ў турме Патаі, бо не маглі заплаціць залог за часовае вызваленьне. Дваіх 2 красавіка ўжо выслалі ў Расею.

«Цяпер, мабыць, трэба будзе расьсьледаваньне па гэтай заяве, а паколькі яно будзе ў дачыненьні да ўсіх пакінутых васьмі чалавек, гэта значыць, што дэпартаваць іх немагчыма, пакуль у іх дачынеьнні ёсьць такая заява, а тым больш калі па гэтай заяве завядуць крымінальную справу», — сказала крыніца.

Суд над Вашукевіч, Кірылавым і яшчэ сям’ю фігурантамі прызначаны на 17 красавіка. Але адвакат ужо папрасіў суд перанесьці слуханьні на больш раньні тэрмін, бо абвінавачаныя хочуць прызнаць віну, як гэта зрабілі трое іх таварышаў, якія атрымалі ўмоўныя тэрміны і невялікія штрафы.

Што вядома пра Насьцю Рыбку — бабруйскую «сэкс-паляўнічую», якая здала расейскага алігарха

Па словах абаронцы, паседжаньне па справе Вашукевіч і Кірылавым можа адбыцца 11 красавіка. Аднак калі зьявіцца крымінальная справа аб згвалтаваньні і арганізацыі прастытуцыі, то хуткай дэпартацыі не будзе, нават калі прысуд па справе аб нелегальным бізнэсе будзе мяккім.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG