Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША захаваюць вайсковую прысутнасьць у Сырыі на даўжэйшы тэрмін


Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пагадзіўся захаваць вайсковую прысутнасьць Злучаных Штатаў у Сырыі на даўжэйшы тэрмін. Прэзыдэнт ЗША пацьвердзіў гэта на пасяджэньні Рады нацыянальнай бясьпекі, адзначыўшы пры гэтым, што Вашынгтон ня хоча доўгатэрміновых абавязаньняў перад Сырыяй. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

Напярэдадні Трамп чарговы раз заявіў аб тым, што хацеў бы хутка вывесьці амэрыканскіх вайскоўцаў з Сырыі, але ня стаў казаць пра нейкія тэрміны. Дарадцы прэзыдэнта ЗША, у сваю чаргу, заяўлялі, што для ліквідацыі тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» спатрэбіцца шмат працы.

У афіцыйнай заяве Белага дому, зробленай ў сераду, гаворыцца, што ЗША цалкам адданыя задачы зьнішчыць тэрарыстычную групоўку «Ісламская дзяржава» ў Сырыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG