Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расія праводзіць ракетныя стрэльбы на Балтыцы. Латвія занепакоеная


Расія праводзіць ракетныя стрэльбы з баявымі зарадамі ў Балтыйскім моры ў сераду, чым выклікала занепакоенасьць Латвіі, дзяржавы-ўдзельніцы NATO. У заяве латвійскага ўраду гаворыцца, што вучэньні вымусілі краіну часткова закрыць камэрцыйную паветраную прастору для палётаў.

Міністэрства абароны Расеі ў панядзелак паведаміла, што Балтыйскі флёт, які базуецца ў Калінінградзе, рыхтуецца да рэгулярных вучэньняў у Балтыйскім моры, у тым ліку да трэніровак у рэжыме рэальнага часу, для адпрацоўкі удараў па паветраных і марскіх цэлях. «Гэта дэманстрацыя сілы», — сказаў прэм’ер-міністар Латвіі Марыс Кучынскіс.

Паводле чыноўнікаў, вучэньні праводзяцца ў выключнай эканамічнай зоне Латвіі, у раёне мора, за межамі тэрытарыяльных водаў Латвіі, дзе ў Латвіі ёсьць асаблівыя эканамічныя правы, а таксама на захад у Балтыйскім моры. Рыга закрыла частку сваёй паветранай прасторы на тры дні, на працягу якіх праходзяць вучэньні. Швэцыя таксама распаўсюдзіла папярэджаньне для ўдзельнікаў грамадзянскіх марскіх перавозак і заявіла, што могуць быць затрымкі і парушэньні цывільнага паветранага руху.

Швэдзкае транспартнае агенцтва вызначыла так званую часовую зону бясьпекі на поўдні Балтыйскага мора, перанакіраваўшы паветраны і марскі рух.

Выпрабаваньні ракет і вайсковыя вучэньні адбываюцца пасьля масавых вайсковых гульнях, якія Расея правяла летась у верасьні ад Балтыкі да Чорнага мора. Вучэньні выклікалі занепакоенасьць Захаду празь іх маштаб, маштабаў і тое, што, паводле NATO, было названа «непразрыстасьцю вучэньняў». У NATO асьцерагаюцца, што любая аварыя з удзелам зброі або цывільнага карабля або самалёта можа справакаваць больш шырокі канфлікт.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG