Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля цэнтральнага офісу Youtube у паўночнай Каліфорніі адбылася страляніна


На месцы здарэньня працуюць хуткая дапамога і паліцыя.

Паліцыя папярэдзіла, каб людзі абміналі гэты раён.

Мясцовая паліцыя пацьвердзіла інфармацыю, што адна асоба была знойдзеная мёртвай.

У эфіры тэканалу KTVU FOX 2 было паказанае відэа з выявай накрытага цела. Прысутны на месцы здарэньня журналіст агучыў вэрсію здарэньня сьведкаў. Паводле іх, жанчына стрэліла ў свайго партнэра, супрацоўніка кампаніі Youtube, а пасьля ўчыніла самагубства.

Паводле паліцыі, у страляніне пацярпелі 4 асобы. Адзін пацярпелы знаходзіцца ў крытычным стане, адзін у цяжкім і яшчэ адзін у добрым. Раней іншы сьведка здарэньня распавёў, што чуў некалькі доўгіх чэргаў стрэлаў.

Супрацоўнік кампаніі Тод Шэрман паведаміў у твітэры, што многія пакінулі будынак у паніцы. Пра эвакуацыю паведаміў і Вадзім Лаўрусік, на твітэр якога спасылаюцца сусьветны СМІ. Цяпер ён у бясьпецы.

У штаб-кватэры YouTube працуюць каля 1700 чалавек

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG